БЕЛ Ł РУС

36-гадовы намеснік гендырэктара Дома друку забіў жонку і застрэліўся сам

5.12.2011 / 12:22

Жонка збірала рэчы, каб сысці да іншага мужчыны.

33-гадовая Таццяна Ш. не паспела сысці да каханка. Фота з Аднакласнікаў.ру.

Апошнім летам яна ездзіла ў адпачынак асобна ад мужа. Фота з Аднакласнікаў.ру.

Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце забойства і самагубства ў кватэры дома на вуліцы Хмяльніцкага ў сталіцы.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, трагедыя адбылася ноччу 3 снежня. 36-гадовы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Выдавецтва «Беларускі дом друку» нанёс пяць удараў нажом у грудзі сваёй 33-гадовай жонцы, якая збірала рэчы, каб сысці да іншага мужчыны. Затым ён пакончыў з сабой, стрэліўшы ў галаву з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы 16-га калібра.

У сямейнай пары засталося дзіця. У момант трагедыі яно знаходзілася ў бабулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула