БЕЛ Ł РУС

Тарыфная стаўка са студзеня вырасце на 32%?

7.12.2011 / 16:08

Тарыфная стаўка першага разраду са студзеня 2012 года можа скласці каля 200 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміў журналістам 7 снежня намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік.

Ён зазначыў, што апрача тарыфнай стаўкі першага разраду плануецца перагледзець мінімальную заработную плату, бюджэт пражытачнага мінімуму, якія, у сваю чаргу, пацягнуць павелічэнне дапамог і іншых выплат.

Нагадаем, тарыфная стаўка першага разраду, на падставе якой разлічваецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый, з кастрычніка павялічана на 28% — са 118 да 151 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула