БЕЛ Ł РУС

Таццяне Гацуры, што пратэставала супраць прысуду Канавалаву і Кавалёву, далі штраф

9.12.2011 / 14:37

дапоўнена

Дарэчы, Гацуры сёння споўніўся 31 год.

Сёння ў Мінску каля дома асобамі ў цывільным была затрыманая Таццяна Гацура. Затрыманне адбылося, а 9:20. Яна паспела паведаміць, што яе вязуць у Цэнтральны РУУС.

Нагадаем, што шматдзетная маці Тацяна Гацура 6 снежня накіравала кіраўніку краіны свой зварот, у якім папрасіла памяняць смяротнае пакаранне Дзмітрыю Канавалаву і Уладу Кавалёву на пажыццёвае зняволенне. Каб перадаць зварот Аляксандру Лукашэнку Таццяна Гацура наладзіла перформанс. Разам з дзесяцігадовым і дзевяцігадовым сынамі яна выйшла на вуліцу з плакатам «Спадар прэзідэнт, у мяне чацвёра дзяцей, хто гарантуе ім права на жыццё?»

Дарэчы Таццяне Гацуры сёння споўніўся 31 год.

* * *

У судзе Цэнтральнага раёна Менска Таццяну Гацуру пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тыс.) за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула