БЕЛ Ł РУС

Моцны пажар у бальніцы ў Калькуце; загінулі больш за 60 чалавек

9.12.2011 / 10:51

У індыйскім горадзе Калькута на ўсходзе краіны адбыўся пажар у адной з бальніц, у выніку якога загінулі не менш за 61 чалавек. Пажар успыхнуў у падвале, дзе захоўваліся лёгкаўзгаральныя прадметы.

Амаль усе загінулыя — пацыенты. Паліцыя кажа, што колькасць ахвяр будзе расці.

Пажарныя змагаліся з агнём цягам пяці гадзін. Колькасць параненых дасягнула 50 чалавек, усе яны знаходзяцца ў бліжэйшых клініках.

У Калькуце даволі часта ўспыхваюць пажары ў шматпавярховых будынках. З 2008 года зарэгістравана прынамсі 10 буйных інцыдэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула