БЕЛ Ł РУС

20 год таму плошча Леніна стала плошчай Незалежнасці

9.12.2011 / 15:08

СП

За гэты час яна істотна змянілася. Прапануем фотаздымкі плошчы ў розныя гады яе існавання.

Так магла выглядаць галоўная плошча Мінска. Эскіз, архітэктар Лангбард. minsk-old-new.com.

Парад савецкага войска, 1935 г. minsk-old-new.com.

Пад нямецкай акупацыяй. Плошча ў 40-x г. Фота zalaza.net.

Плошча ў 60-х. Фота Mikolka.info.

1969 г. Фота Юрый Іваноў, minsk-old-new.com.

Плошча ў 80-х. Фота Mikolka.info.

У нашы дні. Фота Belarus.by

9 снежня 1991 года плошча Леніна ў Мінску была перайменаваная ў плошчу Незалежнасці. Гэта найбуйнейшы пляц сталіцы. Тут змешчаныя будынкі Дома Урада, Мінгарвыканкаму, педуніверсітэта імя Максіма Танка і БДУ, а таксама касцёл св. Сымона і Алены і помнік Леніну.

Забудова плошчы была спраектаваная архітэктарам Іосіфам Лангбардам у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Пасля Другой сусветнай вайны яе пачалі перарабляць. Адсюль узяў пачатак галоўны праспект сталіцы, які па чарзе насіў імёны Сталіна, Леніна і Скарыны, а за Лукашэнкам стаў праспектам Незалежнасці.

За апошнія 20 год плошча Незалежнасці істотна змянілася. На месцы скверыка з’явіўся падземны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і паркінг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула