БЕЛ Ł РУС

Дзесяцітысячны камэнтар на сайце nn.by

9.02.2007 / 22:42

Рэд.

Аўтару — прыз.

Сёньня на сайце быў разьмешчаны дзесяцітысячны камэнтар ад часу, калі зьявілася такая функцыя.

Дзякуй усім удзельнікам абмеркаваньняў за масу ідэяў, высокі ўзровень дыскусій і годную культуру іх вядзеньня. Файна, што ў камэнтарах «Нашай Нівы» пануе добрая беларуская мова, і ўзбагачэньне яе наватворамі.

Аўтарам дзесяцітысячнага камэнтару стаў нехта «Stol’gradny». Камэнтар зьмешчаны ў абмеркаваньні артыкулу «У Кобрыне будуецца храм у гонар Суворава». Просім аўтара зьвярнуцца на э‑адрас web@nn.by. У падзяку Рэдакцыя прэзэнтуе яму пароль для доступу да ПДФ‑вэрсіі газэты.

Добрых вам зімовых выхадных. І маем гонар нагадаць: пераказвайце час ад часу ахвяраваньні на выданьне «Нашай Нівы» ў Інтэрнэце. Ніхто ня створыць беларускае культуры, акрамя нас саміх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула