БЕЛ Ł РУС

Справа Канавалава-Кавалёва: Святлана Чорная працягвае галадоўку

10.12.2011 / 10:11

Інвалід другой групы мінчанка Святлана Чорная працягвае галадоўку, патрабуючы адмены смяротнай кары для Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Як заявіла Чорная, яна сумняваецца, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей, і пра гэта яна напісала ў лісце на імя Аляксандра Лукашэнкі.

«Як грамадзянка Рэспублікі Беларусь, якая належыць да яе народа, ад свайго імя прашу вас не дапусціць смяротнай кары Канавалава і Кавалёва, на якую яны асуджаны 30 лістапада Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Наша краіна — цывілізаваная дзяржава. Аднак у ёй хочуць пакараць смерцю двух маладых хлопцаў, віна якіх выклікае сумненне немалой часткі насельніцтва маёй краіны, уключаючы пацярпелых ад тэракта, за які былі асуджаны прыгавораныя», — гаворыцца ў звароце да Лукашэнкі.

У інтэрв’ю Святлана Чорная звяртае ўвагу на шэраг неадпаведнасцяў і нявысветленых акалічнасцяў падчас расследавання крымінальнай справы, заклікае людзей не заставацца абыякавымі да лёсу прыгавораных, а пацярпелых грамадзян, каго таксама не пераканала рашэнне суда, — пісаць наглядныя скаргі.

«Я чакаю не адказу на свой ліст — чакаю рэакцыі. <…> Спадзяюся на тое, што ён не пакіне людзей абыякавымі», — заключае Святлана Чорная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула