БЕЛ Ł РУС

«Ляпис Трубяцкой» не будзе выступаць на мітынгу апазіцыі ў Маскве

10.12.2011 / 12:41

Абвяржэнне апублікаванае на афіцыйным сайце «Ляпісаў».

У ім гаворыцца, што музыкі падзяляюць права грамадзян на вольнае волевыяўленне і пратэсты, аднак не змогуць быць на Балотнай плошчы, бо 10 снежня маюць канцэрт у іншым горадзе.

«Ляпісы» таксама выказалі пратэст супраць публікацыі ў СМІ непраўдзівай інфармацыі. У прыватнасці, гаворыцца аб гутарцы з Сяргеем Міхалком, апублікаванай на сайце «Беларускі партызан». «Яна складзеная з ранейшых выказванняў музыкі», — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, што мітынг апазіцыі ў Маскве пройдзе сёння. У пятніцу з’явілася інфармацыя, што на ім выступіць беларускі гурт «Ляпис Трубецкой»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула