БЕЛ Ł РУС

Сацапытанне: 70% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка

10.12.2011 / 14:13

Толькі 14% апытаных чытаюць па-беларуску.

Гэтыя лічбы агучыў у сваім дакладзе на 16-м з'ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў (непрадзяржаўнага) яго старшыня Алесь Пашкевіч.

Паводле словаў Пашкевіча, СБП замовіў сацыялагічнае апытанне. На пытанне, на якой мове вы чытаеце літаратуру, адказалі «на рускай» 82%,

і толькі 13,8% чытаюць літаратуру па-беларуску.
«Не чытаю наогул» адказалі амаль 80% апытаных.

На пытанне, каго з сучасных літаратараў ведаеце, «не ведаю нікога» адказалі 70% апытаных.

Заля абураецца, пачуўшы, што некаторых класыкаў ведаюць па 2, 3 і нават дзясятыя і сотыя долі працэнта.

З'езд СБП праходзіць сёння ў Мінску, у Палацы мастацтва. Падчас з'езда з шэрагаў СБП за паклёпніцкую дзейнасць быў выключаны Васіль Якавенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула