БЕЛ Ł РУС

Жорсткае забойства пенсіянераў у Рагачоўскім раёне

13.12.2011 / 11:00

У вёсцы Кашара ў сваёй хаце знойдзены целы мужа і жонкі 1934 і 1941 гадоў нараджэння са шматлікімі сечанымі ранамі.

Па факце забойства заведзена крымінальная справа.

Трывогу забілі суседзі. За некалькі дзён да гэтага старыя перасталі з'яўляцца на вуліцы.

Зазірнуўшы ў акно, аднавяскоўцы ўбачылі страшную карціну, пасля чаго і патэлефанавалі ў міліцыю.

На месцы трагедыі працуе следчая група абласной пракуратуры. Усталёўваюцца асобы, якія маюць дачыненне да забойства, і матывы жорсткага злачынства. Аб сям'і пенсіянераў вяскоўцы выказваюцца выключна станоўча. Пажылыя людзі трымалі гаспадарку, самастойна апрацоўвалі гарод і ні з кім не канфліктавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула