БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта з імянінамі

14.12.2011 / 11:00

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта з імянінамі — днём памяці нябеснага заступніка святога праведнага Філарэта Міласцівага. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Вы спрыяеце прымнажэнню тысячагодняй славы і ўплыву хрысціянскай веры, адраджэнню праваслаўнай царквы на беларускай зямлі, паказваючы прыклад нястомнай працы па выхаванні традыцый набожнасці, маральнасці, патрыятызму і любові да людзей», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым архіпастырская дзейнасць мітрапаліта Філарэта будзе спрыяць умацаванню грамадзянскага адзінства і росквіту Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула