БЕЛ Ł РУС

У МУС адмаўляюцца каментаваць затрыманне Яўгена Полудня

14.12.2011 / 11:08

У МУС адмаўляюцца каментаваць затрыманне намесніка міністра — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня.

«Я пракаментаваць гэта не магу ніяк. Каментаваць павінен той, хто займаецца расследаваннем гэтай крымінальнай справы», — заявіў намеснік міністра Сяргей Гурэеў, адказваючы 14 снежня на пытанні журналістаў.

Ён зазначыў, што ў дачыненні да Полудня абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

У дачыненні да Полудня 8 снежня Генеральная пракуратура распачала справу на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула