БЕЛ Ł РУС

Праект бюджэту на 2012 год разгледзяць 16 снежня

14.12.2011 / 13:51

Як паведаміў 14 снежня старшыня ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка, афіцыйна гэты законапраект будзе ўнесены ў палату сёння-заўтра. Аднак, зазначыў ён, у профільнай парламенцкай камісіі адпаведныя матэрыялы ўжо ёсць і дэпутаты могуць з імі азнаёміцца.

Паводле інфармацыі прэс-службы Палаты прадстаўнікоў, параметры праекта рэспубліканскага бюджэту на 2012 год камісія па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы абмяркоўвала на пашыраным пасяджэнні 8 снежня.

Як паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту на 2012 год прагназуецца ў 141.809,7 млрд. рублёў, або 27,8% да ВУП.

Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў кансалідаванага бюджэту будуць: падатак на дададзены кошт — 33,2%, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 17,9%, падатак на прыбытак — 10%, акцызы — 8%.

Даходы па рэспубліканскім бюджэце прадугледжаны ў 92.772 млрд. рублёў, з ростам да чаканага выканання бюджэту 2011 года на 86,3%.

Расходы рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме 92.772 млрд. рублёў, з ростам на 83,3%.

Расходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў памеры 141.809,7 млрд. рублёў, або 27,8% да ВУП.

Як зазначыў Харкавец, бюджэт 2012 года захавае сацыяльную скіраванасць: узрасце падтрымка аховы здароўя і адукацыі. У прыярытэце забеспячэнне бездэфіцытнага бюджэту, падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, у наяўнай эканамічнай сітуацыі асноўнымі мэтамі для сектара дзяржаўных фінансаў з’яўляюцца: павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі; гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі; захаванне якасці бюджэтных паслуг і сацыяльная абарона ўразлівых катэгорый насельніцтва.

У сваю чаргу міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна выклала параметры праекта бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2012 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула