Саннікава ізалявалі ад іншых зняволеных
На сустрэчы з начальнікам калоніі«Віцьба-3» Віталем Агністыкавым праваабаронца Павал Левінаў спрабаваў высветліць, чаму да Андрэя Саннікава ўжо некалькі разоў не дапускаюць адваката.
«Спадар Агністыкаў сказаў, што Андрэй Саннікаў па прыездзе ў віцебскую калонію напісаў заяву, што ягонаму жыццю пагражае небяспека. Таму цяпер ён ізаляваны ад кантактаў з іншымі ўтрыманцамі калоніі, і ва ўсе месцы, дзе ён адбываў тэрмін зняволення раней, адпраўлены запытальныя лісты — з чым звязана пагроза ягонаму жыццю. Яшчэ начальнік калоніі дадаў, што такая праверка можа доўжыцца да
Левінаў мусіў заўважыць, што забарона доступу адваката да свайго кліента — гэта парушэнне адміністрацыяй калоніі артыкула 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пра права на юрыдычную дапамогу ў любы момант. Маўляў, незразумела, чаму правядзенне праверкі ёсць перашкодай. Аднак палкоўнік Агністыкаў ухіліўся ад адказу на гэтае пытанне.
Былы кандыдат у прэзідэнта Андрэй Саннікаў ў маі