БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчына ўпала з пешаходнага моста на МКАД

14.12.2011 / 16:06

Пакуль невядома: яна выпадкова звалілася, або скончыла жыццё самагубствам.

Сёння раніцай на МКАД быў знойдзены труп жанчыны, асоба якой пакуль не ўсталяваная, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Цела было знойдзена на краі кальцавой аўтадарогі недалёка ад пешаходнага моста ў раёне вуліцы Шаранговіча. На выгляд жанчыне 40–45 гадоў. Пакуль дакладна невядома: жанчына выпадкова звалілася або скокнула з пешаходнага моста. Праваахоўнікі знайшлі сляды, якія кажуць пра тое, што яна пералазіла праз агароджу.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула