БЕЛ Ł РУС

Хлопцы разлічыліся ў супермаркеце торбай дваццацірублёвак

14.12.2011 / 20:08

СМ

На суму ў 155 тысяч.

Зімбабвійскі выпадак адбыўся ў адной з мінскіх крамаў. Як было відаць на аматарскім відэа, выкладзеным на YouTube, маладыя хлопцы прынеслі цэлую торбу дваццацірублёвак, каб набыць на іх напоі. Касірка была ў шоку. Агульная сума склала 155 тысяч… А гадоў дзесяць таму тыя дваццаць рублёў — былі ого якія грошы.

Пазней відэа было выдалена з акаўнту карыстальнікам.

Гэта не першы такі выпадак: у мінулым месяцы студэнты прынеслі ў краму 6 кілаграмаў дробных купюраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула