БЕЛ Ł РУС

У Пінску павесілася мама аднагадовага дзіцяці

15.12.2011 / 16:26

Загінулая пражывала ў Брэсце. У Пінск яна разам з аднагадовым дзіцем прыехала ў госці да маці.

Як паведаміў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці (па горадзе Пінску) Аляксей Вячорка, у Пінску 14 снежня знойдзена павешанай 32-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Загінулая пражывала ў Брэсце. У Пінск яна разам з аднагадовым дзіцем прыехала ў госці да маці. Прыйшоўшы з працы, гаспадыня хаты не знайшла дачкі і вырашыла зазірнуць у хлеў.

Папярэдняя прычына смерці маладой жанчыны — механічная асфіксія пры павешанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула