БЕЛ Ł РУС

У Венгрыі бяздомных будуць штрафаваць

16.12.2011 / 02:45

З надыходам халадоў у Венгрыі ўступіў у сілу закон, па якім людзі, што жывуць на вуліцы, будуць падвяргацца штрафу ў 150 тысяч форынтаў (прыкладна $600), што складае сярэднюю зарплату ў краіне,
паведамляе France24.

Закон быў прыняты ў канцы мінулага месяца пасля ўнясення кансерватыўнай партыяй Fidesz і быў зацверджаны большасцю ў парламенце.

Па статыстыцы на вуліцах у Будапешце жыве каля 10 тысяч чалавек.

Пры гэтым, па словах праваабаронцаў, усяго ў сталіцы Венгрыі не больш за пяць тысяч месцаў у прытулках для бяздомных. Такім чынам, тыя бяздомныя, якім не знойдзецца месца ў прытулках, павінныя будуць сесці ў турму, калі не знойдуць грошай для выплаты штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула