Гаварылі-гаварылі... Горад-спадарожнік Смалявічы адкладаецца?
Замест гэтага будуць забудоўваць Каладзішчанскі палігон.
— Пакуль мы канчаткова не вызначылі статус Смалявічаў як горада-спадарожніка, — распавёў на праграме «Форум» беларускага тэлебачання намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман. —
Ёсць сёння праблемы наконт пачатку рэалізацыі гэтага праекта.
Па-першае, крэдыты, якія можам накіроўваць на будаўніцтва, — гэта з крэдытаў Мінскай вобласці. Тыя рэсурсы, якія Мінску накіраваныя, мы накіроўваць не можам. Па-другое, ўкласці ў стварэнне інфраструктуры трэба 1,7 трыльёна рублёў — каб забяспечыць інжынерныя сеткі, вуліцы. Мінск адначасова (або на працягу двух гадоў) такую суму выдаткаваць не можа.
Мы вызначылі прыярытэты, — працягнуў Радаман, — і будзем пачынаць забудову з тэрыторыі, прылеглай да горада Мінска — гэтак званы раён Зялёны Бор (Каладзішчанскі палігон і яшчэ шэраг земляў, якія далучылі да Мінска). Там можна пабудаваць каля 7 мільёнаў квадратных метраў жылля. Гэта дасць магчымасць на пяцігодку заняць будаўнікоў. Спачатку Зялёны Бор, потым Смалявічы.
Гэта азначае: горад-спадарожнік Смалявічы адмяняецца. На яго няма вольных грошай у Мінску, а Мінская вобласць спансаваць мінгарвыканкамаўскі праект не ў сілах. Да пытання стварэння горада-спадарожніка Сяргей Радаман паабяцаў вярнуцца не раней чым у 2013 годзе.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула