БЕЛ Ł РУС

Міжнародны крымінальны суд: смерць Кадафі можна лічыць ваенным злачынствам

16.12.2011 / 10:24

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ААН у Гаазе Луіс-Марэна Акампа заявіў, што ёсць сур’ёзныя падставы лічыць смерць экс-лідара Лівіі Муамара Кадафі ваенным злачынствам,
паведамляе Associated Press.

«Смерць Муамара Кадафі — адно з пытанняў, якое варта растлумачыць… Паколькі ёсць сур’ёзныя падазрэнні, што гэта ваеннае злачынства», — сказаў Акампа журналістам пасля паседжання Рады бяспекі ААН.

Акампа расказаў, што накіраваў ліст кіраўніку Нацыянальнай пераходнай рады з запытам аб планах новага ўрада па расследаваннях магчымых ваенных злачынстваў, у тым ліку ўчыненых паўстанцамі.

Паводле яго словаў, новыя лівійскія ўлады павінныя даць адказ да 10 студзеня.

Ён сказаў, што далейшая праца МКС будзе залежаць ад дзеянняў новых лівійскіх уладаў, бо МКС мае права ўмешвацца толькі ў тым выпадку, калі ўлады не хочуць ці не могуць нешта зрабіць.

У канцы лістапада ў Лівіі быў арыштаваны сын Кадафі Сейф аль-Іслам, абвешчаны Міжнародным крымінальным судом у вышук. Праз тры дні на сустрэчу з лівійскімі чыноўніка прыляцеў Луіс-Марэна Акампа. Праз некаторы час ён абвясціў, што судовы працэс над Сейф аль-Ісламам будзе праходзіць у Лівіі, а не ў Гаазе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула