БЕЛ Ł РУС

Fitch панізіла рэйтынгі шасці найбуйнейшых банкаў ЗША і Еўропы

16.12.2011 / 10:28

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі шэрагу міжнародных фінансавых інстытутаў, у тым ліку рэйтынг найбуйнейшых банкаў ЗША — Bank of America і Goldman Sachs,
паведамляе BBC.

Таксама агенцтва знізіла рэйтынгі найбуйнейшых банкаў Еўропы: брытанскага Barclays, французскага BNP Paribas, нямецкага Deutsche Bank і швейцарскага Credit Suisse.

У заяве агенцтва гаворыцца, што гэтыя банкі «асабліва ўразлівыя перад тварам усё большых рызык, з якімі сутыкаюцца фінансавыя рынкі».

Рэйтынгі Bank of America і Goldman Sachs паніжаныя на адну прыступку — з, А+ да А. Рэйтынгі BNP Paribas і Deutsche Bank таксама на адну прыступку — з АА- і, А+. Рэйтынгі Barclays і Credit Suisse на дзве прыступкі — з АА- да А.

На мінулым тыдні міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody знізіла рэйтынг трох найбуйнейшых банкаў Францыі: Credit Agricole, BNP Paribas, Societe Generale.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула