БЕЛ Ł РУС

Мінская ДАІ ладзіць акцыю «Бяспечная дарога ў школу»

16.12.2011 / 11:05

У сувязі з павелічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх пешаходаў Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 19 па 24 снежня сумесна з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі правядзе прафілактычную акцыю "Бяспечная дарога ў школу".

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, падчас акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць несці службу на пешаходных пераходах за 30 хвілін да пачатку і 30 хвілін пасля заканчэння заняткаў паблізу школ, якія непасрэдна прылягаюць да праезнай часткі.

Таксама супрацоўнікамі ДАІ будзе арганізавана наведванне працоўных калектываў і навучальных устаноў для растлумачальных гутарак аб выкананні пешаходамі і вадзіцелямі Правілаў дарожнага руху і па тэматыцы названай акцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула