БЕЛ Ł РУС

Як беларускі бабёр сарваў кантрабанду цыгарэтаў у Літву

16.12.2011 / 11:30

Мужная жывёлінка не пусціла плыт да суседзяў.

Беларускі бабёр, сам таго не ведаючы, спыніў спробу дастаўкі кантрабандных цыгарэт у Літву. Жывёла стала мімавольным памежнікам на рацэ Вілія, якая працякае па тэрыторыі Беларусі і Літвы.

уЯк высветлілася, кантрабандысты спрабавалі пераправіць па рацэ 12 корабаў з цыгарэтамі. Яны спакавалі іх у чорныя пакеты, замацавалі на плыце, забяспечылі груз GPS-навігатарам і адправілі па Віліі. Аднак на шляху цыгарэт паўстала перашкода, зробленая бабром.

Грызун паваліў дрэва, якое расце побач з берагам, і яно ўпала ў ваду, перагарадзіўшы шлях плыту. Плыт затрымаўся прыкладна за 15 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы, і яго знайшлі памежнікі. Зараз супрацоўнікі камітэта высвятляюць, хто стаіць за адпраўкай цыгарэт па рацэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула