БЕЛ Ł РУС

Інтэрв’ю Дарэнкі з Лукашэнкам будзе транслявацца сёння ў эфіры «Рускай службы навін»

16.12.2011 / 11:56

Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі Сяргею Дарэнку будзе транслявацца ў эфіры радыёстанцыі «Руская служба навін» 16 снежня з 16.03 да 17.00 па мінскім часе.

Інтэрв’ю «Рускай службе навін» Лукашэнка даў 13 снежня. У якасці інтэрв’юера выступіў вядомы расійскі журналіст Сяргей Дарэнка.

Пазней у сваім блогу ў Твітэры Дарэнка (@rasstriga) падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі інтэрв’ю з Лукашэнкам.

«Я два разы запар настойліва спытаў Лукашэнку: «Пуцін хто?» Лукашэнка ўпарта два разы сказаў: «Я думаю пра яго тое ж, што і вы».

«Лукашэнка круты: сказаў, у еўрапейскіх лідараў няма яйкаў, я запярэчыў: у Сарказі ёсць. Лукашэнка прыгаварыў: і ў Сарказі няма!»

«Лукашэнка класны. Я намякнуў, што ў яго з Беларуссю, як з жонкай. Ён сказаў, ён вельмі б гэтага хацеў».

Варта зазначыць, што два тыдні таму Сяргей Дарэнка ў інтэрв’ю тэлепраграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь» дазволіў сабе шэраг выказванняў, якія мелі грамадскі рэзананс у Беларусі. Ён, у прыватнасці, назваў Беларусь глухаманню Еўропы, а беларусаў — хобітамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула