БЕЛ Ł РУС

Курс даляра не змяніўся

16.12.2011 / 12:35

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 16 снежні беларускі рубель гандляваўся практычна на ранейшым узроўні.

У пятніцу даляр зноў застаўся на ранейшым узроўні — 8450 рублёў (заяўкі на продаж склалі 41,935 млн, на набыццё — 39.861 млн, выніковы аб’ём таргоў — 39.861 млн).

Еўра вырас на 10 рублёў да 11 000 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 20,548 млн, на набыццё — 21.389 млн, выніковы аб’ём таргоў — 20,825 млн.

Курс расійскага рубля вырас на 1 рубель да 266 беларускіх рублёў. Заяўкі на продаж склалі 847,164 млн, на набыццё — 893,888 млн, выніковы аб’ём здзелак — 852,312 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула