БЕЛ Ł РУС

ЕС замарозіў рахункі яшчэ трох фірмаў, звязаных з Лукашэнкам

16.12.2011 / 14:31

Суддзі і пракурору, што засудзілі Бяляцкага, забаронены ўезд у Еўропу.

Рада ЕС пашырыла санкцыі супраць Беларусі ў адказ на пераслед прадстаўнікоў апазіцыі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні арганізацыі.

Двум грамадзянам Беларусі, якія ўдзельнічалі ў судзе над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, забаронены ўезд у ЕС. Нагадаем, што пракурорам на судзе выступаў Уладзімір Сайкоўскі, а суддзёй быў Сяргей Бандарэнка.

Таксама замарожаныя рахункі трох беларускіх арганізацый, што звязаныя з рэжымам, і забаронены імпарт у Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для стварэння зброі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула