БЕЛ Ł РУС

Журналісткам вяртаюць тэхніку, забраную два гады таму

16.12.2011 / 14:32

Гаворка ідзе пра Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Наталлю Радзіну і Ірыну Халіп.

Нагадаем, што тэхніку ў іх забралі паводле крымінальнай справы, якую пачала гомельская міліцыя. Падставай стала заява тагачаснага начальніка гомельскага КДБ Івана Каржа. Той палічыў, што яго абгаварылі ў інтэрнэце. Следчыя шукалі пацверджанне паклёпу ў камп’ютарах вядомых журналістак. І хаця дзве экспертызы не знайшлі ніякіх доказаў, тэхніка журналістак заставалася ў міліцыі.

Марына Коктыш паведаміла, што па тэхніку журналісткі ідуць сёння:

«Спачатку трэба яе забраць і быць упэўненым, што вернуць менавіта камп’ютары, а не дэталькі ад гэтых камп’ютараў. Пакуль у мяне няма камп’ютара. І мне ніхто не тэлефанаваў — тэлефанавалі Святлане Калінкінай, і яна ўчора прыйшла і сказала мне радасную вестку».

Па словах Коктыш, Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца па-за межамі Беларусі, тэхніку паабяцалі выслаць на адрас, які яна ўкажа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула