Яўгену Полудню выстаўлена абвінавачванне
«Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі».
Следства выставіла абвінавачанні намесніку міністра ўнутраных спраў Яўгену Полудню.
Абвінавачванне прад’яўлена па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» КК. «Мера стрымання пакінутая тая ж — заключэнне пад варту», — дадалі ў ведамстве.
Як паведамлялася раней, па словах прадстаўнікоў пракуратуры, падставай для завядзення справы ў дачыненні да Яўгена Полудня сталі звесткі, якія паказваюць на прыкметы злачынстваў, у сувязі з выяўленымі неаднаразовымі фактамі злоўжывання намеснікам міністра з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Злоўжыванні, як адзначаюць у пракуратуры, пацягнулі прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці ў буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады.
Папярэдняе расследаванне гэтай крымінальнай справы ажыццяўляецца следчай групай Генеральнай пракуратуры. Справа ў дачыненні да Яўгена Полудня была заведзена 8 снежня.