БЕЛ Ł РУС

У казахскім Жанаазене на 20 дзён увялі надзвычайнае становішча

17.12.2011 / 16:14

Паводле афіцыйнай інфармацыі ў выніку масавых беспарадкаў там загінулі 10 чалавек.

17 снежня прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ў горадзе Жанаазен, дзе днём раней успыхнулі масавыя беспарадкі.

Паводле апошніх афіцыйных звестак, у часе беспарадкаў загінулі 10 чалавек, дзясяткі былі параненыя. Паведамляецца пра арышт 70 чалавек.

У горадзе не працуе інтэрнэт і мабільная сувязь. Атрымаць альтэрнатыўную афіцыйнай інфармацыю складана, адзначаюць праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула