Расійцы набылі чвэрць пакета дзяржаўных акцый «Гомелькабеля»
Расійскае прадпрыемства «Людзінавакабель» (Калужская вобласць) набыло чвэрць пакета дзяржаўных акцый СААТ «Гомелькабель», паведамляе
16 снежня адбыўся сёлета апошні аўкцыён па продажы дзяржакцый беларускіх прадпрыемстваў згодна з трохгадовым планам прыватызацыі на 2011–2013 гады.
Цана продажу 288.177 акцый «Гомелькабеля» (25,7% статутнага фонду беларускага прадпрыемства) склала 26 млрд. 381 млн. 470 тыс. рублёў. Акцыі прададзены з павелічэннем першапачатковай цаны на 5%.
Да 22 снежня ўдзельнік, які выйграў аўкцыён, абавязаны кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну ў памеры 29 млн. 250 тыс. 800 рублёў. Дагавор
Расійскі кабельны завод «Людзінавакабель» створаны ў ліпені 1993 года. Вырабляе энергетычныя правады і кабелі. На прадпрыемстве працуюць больш як 700 чалавек, наменклатура вытворчасці перавышае 3 тысячы найменняў. Прадукцыя, што выпускаецца прадпрыемствам, прымяняецца практычна ва ўсіх галінах прамысловасці Расіі.
Прадпрыемства «Гомелькабель» створана ў 1958 годзе. З 1991 года завод з’яўляецца ўласнасцю Беларусі і падпарадкоўваецца Міністэрству прамысловасці. У 1996 годзе завод пераўтвораны ў ААТ «Гомелькабель». У верасні 1998 года ААТ «Гомелькабель» было зарэгістравана ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны