БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр паводкі на Філіпінах перавысіла 500

18.12.2011 / 10:43

Сотні людзей лічацца зніклымі без вестак.

Ратавальнікі на Філіпінах працягваюць пошукі тых, хто выжыў у выніку магутнай паводкі, выкліканай тайфунам.

Да гэтага моманту вядома аб 500 загінуўшых. Сотні людзей лічацца зніклымі без вестак.

Эвакуацыйныя цэнтры на паўднёвым востраве Мінданао далі прытулак дзясяткам тысяч сем’яў. Улады краіны звярнуліся па дапамогу — існуе вострая патрэба ў медыкаментах і прадуктах харчавання.

Паводка ўзнікла ў выніку моцнага шторму, які супаў з высокай прыліўной хваляй.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі, улады ў Маніле падвяргаюцца ўсё больш моцнай крытыцы з-за таго, што не здолелі загадзя папярэдзіць насельніцтва аб ступені сур’ёзнасці бедства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула