БЕЛ Ł РУС

У Казахстане працягваюцца сутычкі з паліцыяй, ёсць забітыя

18.12.2011 / 11:09

nn.by

Пратэстоўцы спрабавалі заблакаваць рух цягнікоў на адной са станцый.

Паліцыя адкрыла агонь па ўдзельнікам масавых беспарадкаў на чыгуначнай станцыі Шэтпе ў Мангістаўскай вобласці на захадзе Казахстана, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і яшчэ 12 параненыя. Пра гэта ў нядзелю паведаміла генеральная пракуратура Казахстана. Нагадаем, што ў суботу ў горадзе Жанаазэн было аб’яўленае надзвычайнае становішча.

Як паведамляе казахская служба радыё «Свабода», жыхары Шэтпе перакрылі рух цягніка «Мангышлак-Актабэ», запатрабаваўшы спыніць прымяненне зброі супраць страйкоўцаў ў Жанаазэне, дзе загінулі па меншай меры 11 чалавек.

Генпракуратура Казахстана заявіла, што сіла была ўжытая супраць групы хуліганаў, якія аказалі актыўны супраціў паліцыі і стварылі рэальную пагрозу для мірных жыхароў Шэтпе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула