БЕЛ Ł РУС

Намесьнік старшыні таварыства інвалідаў затрыманы на хабары $529000

13.02.2007 / 09:35

Nashaniva.com

Хабар прызначаўся за спрыяльнае вырашэньне патыньняў пра продаж аб’екту незавершанага будаўніцтва, разьмешчанага ў Крупскім раёне

Намесьнік старшыні Беларускага таварыства інвалідаў затрыманы пры атрыманьні хабару ў 529 тысяч даляраў.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс‑цэнтры пракуратуры Беларусі, хабар прызначаўся за спрыяльнае вырашэньне патыньняў пра продаж аб’екту незавершанага будаўніцтва, разьмешчанага ў Крупскім раёне. Усчатая крымінальная справа за атрыманьне забару службовай асобай у асабліва буйным памеры.

Пракуратура таксама ўсчала крымінальную справу ў дачыненьні да намесьніка старшыні Крупскага ройвыканкаму. Справа зьвязанае з тым самым недабудам. За вырашэньне пытаньне пра ягоны продаж намесьнік старшыні райвыканкаму вымагаў хабар у памеры 212 тысяч даляраў у прадсатўніка маскоўскай камэрцыйнай фірмы. Службовая асоба была затрыманая ў нумары гасьцініцы «Мінск» адразу пасьля атрыманьня ім часткі хабару ў памеры 5 тысяч даляраў.

Абодва затрыманыя ўзятыя пад варту. Найбліжэйшым часам ім будуць выстаўленыя абвінавачаньні.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула