БЕЛ Ł РУС

«Кааліцыя шасці» вызначыцца з фарматам удзелу ў парламенцкіх выбарах не пазней як 20 студзеня

19.12.2011 / 14:16

заявіў лідар Беларускай партыі левых і «Справядлівы свет» Сяргей Калякін 19 снежня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яго слоў, на маючых адбыцца выбарах апазіцыя павінна ставіць рэальныя мэты, паколькі недасягненне пастаўленых вынікаў адмоўна ўплывае на прыхільнікаў дэмакратычных кандыдатаў, і таму яна не павінна засяроджвацца на атрыманні дэпутацкіх мандатаў. Акрамя таго, паводле яго меркавання, не варта аб’яўляць байкот выбараў, бо яўку і галасы выбаршчыкаў ніхто не лічыць, а ўлада мае сур’ёзныя інструменты, каб прымусіць выбаршчыкаў пайсці прагаласаваць.

Сярод мэт, якія партыя «Справядлівы свет» ставіць перад сабой на парламенцкую кампанію, — змяненне правілаў правядзення выбараў на больш празрыстыя, а таксама садзейнічанне росту аўтарытэту арганізацыі і яе рэгіянальных лідараў, сказаў Калякін.

Ён таксама лічыць, што падчас выбараў апазіцыі неабходна «выкрываць уладу, якая фальсіфікуе вынікі».

Калякін таксама заявіў, што апазіцыі неабходна даць альтэрнатыву выбаршчыкам і выбарчым камісіям. У выбаршчыкаў, адзначыў ён, павінна быць магчымасць прагаласаваць за дэмакратычнага кандыдата, а ў выбарчых камісій — па-сапраўднаму лічыць галасы. «Магчыма, адбудзецца цуд: камісіі будуць сумленнымі, і мы атрымаем дэпутацкі мандат», — сказаў палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула