БЕЛ Ł РУС

На выхадзе з дому затрыманы Рымашэўскі

19.12.2011 / 16:38

NN.BY

У Мінску на выхадзе з дому затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. Пра гэта паведамляе сайт БХД.

Яго затрымалі чатыры чалавекі ў цывільным, якія пагрузілі яго ў сіні мікрааўтобус і падвезлі да Фрунзенскага РУУС.

Затрыманне, хутчэй за ўсё, звязана з гадавінай прэзідэнцкіх выбараў і меркаванай на сёння акцыяй пратэсту. Рымашэўскі меў ўзяць удзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы і ў малітве каля Чырвонага касцёла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула