БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіль урэзаўся ў трубу для ліўнёўкі. Прычым глыбока ўрэзаўся - фота

20.12.2011 / 11:48

Рэгіянальная газета

Выпадак здарыўся ў Мядзельскім раёне.

18 снежня (нядзеля) каля вёскі Трыданы (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) кіроўца аўтамабіля «Мерседэс-124» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў трубу для ліўнёвых вод.

Людзей з машыны пры дапамозе спецінструмента вызвалялі выратавальнікі.

У аварыі пацярпелі пяць чалавек. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ў мядзельскую бальніцу іх даставіла «хуткая дапамога».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула