БЕЛ Ł РУС

На Каляды і Новы год на беларуска-літоўскай мяжы адкрыюць дадатковыя пункты пропуску

21.12.2011 / 10:24

На час калядных і навагодніх святаў на беларуска-літоўскай мяжы будуць дадаткова адкрыты пункты спрошчанага пропуску. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На ўчастку аховы беларуска-літоўскай мяжы Лідскага пагранічнага атрада ў перыяд святкавання Каляд і Новага года па ўзгадненні з літоўскім бокам будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян цераз мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску «Піцкуны» — «Нарвілішкес», «Геранёны» — «Кракунай», «Пяцюлеўцы» — «Ракай». Час працы часовых пунктаў спрошчанага пропуску «Піцкуны» і «Геранёны» — з 10.00 да 17.00 гадзін 24, 25, 26, 31 снежня 2011 года, а таксама 1, 6, 7 і 8 студзеня 2012 года.

Пропуск грамадзян будзе ажыццяўляцца пры
наяўнасці сапраўдных дакументаў на права перасячэння дзяржаўнай мяжы (у тым ліку віз Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі для замежных грамадзян і грамадзян Рэспублікі Беларусь адпаведна); грамадзян Рэспублікі Беларусь — пры наяўнасці адзнакі аб рэгістрацыі ў пагранічнай зоне (участка адказнасці Лідскага пагранатрада).

Пункт спрошчанага пропуску «Пяцюлеўцы» будзе ажыццяўляць працу з 11.00 да 18.00 гадзін 24, 25, 26, 31 снежня 2011 года, 1, 6, 7 і 8 студзеня 2012 года.

У пунктах спрошчанага пропуску «Геранёны» і «Пяцюлеўцы» будзе ажыццяўляцца пропуск транспартных сродкаў, што належаць асобам, якія едуць на іх, на праве ўласнасці, карыстання або валодання.

Акрамя таго, для перасячэння дзяржаўнай мяжы абавязковая наяўнасць медыцынскіх страхавых полісаў і міжнародных полісаў грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў.

На ўчастку аховы мяжы Смаргонскай пагранічнай групы з 24 па 25 снежня 2011 года з 10.00 да 17.00 у сувязі са святкаваннем Каляд будуць дадаткова адкрыты пункты спрошчанага пропуску «Клевіца» (Ашмянскі раён) і «Кемялішкі» (Астравецкі раён).

У гэтых пунктах спрошчанага пропуску будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна жывуць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула