БЕЛ Ł РУС

Мілер і Сямашка абмеркавалі інтэграцыю «Белтрансгаза» ў Групу «Газпрам»

21.12.2011 / 10:26

20 снежня ў цэнтральным офісе ААТ «Газпром» у Маскве адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення Аляксея Мілера і першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Як паведамляе прэс-служба расійскага газавага холдынгу, бакі абмеркавалі пытанні інтэграцыі ААТ «Белтрансгаз» у Групу «Газпрам» і далейшага развіцця прадпрыемства. Было адзначана, што прывядзенне карпаратыўных патрабаванняў, норм і стандартаў «Белтрансгаза» ў адпаведнасць з прынятымі ў «Газпроме» будзе садзейнічаць істотнаму павышэнню эфектыўнасці працы беларускай кампаніі.

У ходзе сустрэчы разглядаліся перспектывы вытворчай, збытавой, фінансава-эканамічнай дзейнасці «Белтрансгазу».

Мілер праінфармаваў Сямашку аб прынятым рашэнні перайменаваць кампанію ў «Газпрам трансгаз Беларусь».

Нагадаем, дакумент аб куплі 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» быў падпісаны «Газпрамам» і Дзяржкамітэтам па маёмасці Беларусі 25 лістапада ў Маскве. Такім чынам, «Газпрам» стаў уладальнікам 100% акцый беларускай кампаніі: першыя 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» расійскі газавы манапаліст выкупіў долямі на працягу 2007–2010 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула