БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя кнігі А.Тамковіча на новай сядзібе БНФ — 21 снежня

21.12.2011 / 11:06

21 снежня (серада) пройдзе прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Супраць плыні».

Героі кнігі — удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка — ужо на волі.

«Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую „беларускую памяркоўнасць“ і „стабільнасць“, якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні», — гаворыцца ў анатацыі.

Адрас: офіс Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3 — уваход са двара). Пачатак — а 16 гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула