БЕЛ Ł РУС

Задай пытанне тэлевядучым на сайце БТ

21.12.2011 / 11:37

На афіцыйным вэб-партале Белтэлерадыёкампаніі tvr.by 22 снежня стартуе праект "Пытанне вядучаму", у ходзе якога інтэрнэт-карыстальнікі змогуць задаць пытанні тэлевядучым Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Там растлумачылі, што інтэрактыўныя сустрэчы вядучых і тэлегледачоў прызначаны пашырыць магчымасці аператыўнай зваротнай сувязі з аўдыторыяй і садзейнічаць нефармальным стасункам.

Першым удзельнікам праекта стане вядучы "Панарамы" на тэлеканале "Беларусь 1" Дзмітрый Бачкоў, які адкажа на пытанні 22 снежня з 13.00 да 15.00.
Плануецца, што ў далейшым такія інтэрнэт-стасункі будуць праходзіць штотыднёва.

Пытанні вядучым можна задаць, запоўніўшы спецыяльную форму на партале Белтэлерадыёкампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула