БЕЛ Ł РУС

Прыз — адбіткі пальцаў Лябедзькі

21.12.2011 / 13:30

Юрась Ускоў

Аб'яднаная грамадзянская партыя ладзіць дабрачынную акцыю па зборы грошай палітвязням.

«Малевіч з «Чорным квадратам» ужо нярвова паліць, яго ж таксама спачатку мастацтвам не прызнавалі», — намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін гаворыць так, што незразумела: іронія гэта, ці ён на поўным сур’ёзе так лічыць.

Сакрэтныя карціны, якія сябры АГП і іншыя вядомыя людзі стварылі для акцыі па зборы сродкаў палітзняволеным, уяўлюць сабой палотны з адбітакмі далоняў і аўтографамі. На кожнай карціне дзевяць далоняў: Анатоль Лябедзька, Леў Марголін, Станіслаў Багданкевіч, Юры Хашчавацкі, Станіслаў Шушкевіч, Святлана Калінкіна, Генадзь Бураўкін, Зінаіда Бандарэнка і Міхаіл Чыгір. Далоні размешчаны ў тры шэрагі, і разам складаюць бел-чырвона-белы сцяг. Такіх карцін агулам чатыры. Іх у падарунак атрымаюць тыя, хто ахвяруе найвялікшую колькасць грошай да 12 студзеня 2012 года. Стартавая цана не прызначаная, таму за колькі «пайшлі» адбіткі пальцаў палітыкаў мы даведаемся толькі ў наступным годзе. Ахвяраваць грошы можна штодня на офісе АГП (вул. Харужай, 22 — 1701).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула