БЕЛ Ł РУС

Плануецца ўвесці норму спажывання электраэнергіі 107 кВт.гадз на чалавека

21.12.2011 / 14:16

у месяц.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.

Зараз прапанова разглядаецца ў працоўных камісіях ўрада. Плануецца вынесці гэтае пытанне на Прэзідыум Савета Міністраў, і там канчаткова будзе прынята рашэнне. Анатоль Калінін таксама ўдакладніў, што калі ў сям’і два чалавекі, то норма павялічваецца яшчэ на 30 кВт.гадз у месяц, калі тры чалавекі — адпаведна яшчэ на столькі ж.

Па словах Анатоля Калініна, згодна з аналізу, гэтага спажывання электраэнергіі ў побыце будзе цалкам дастаткова для камфортнага пражывання. «Але нехта, вядома, хтосьці шмат спажывае, прыйдзецца нейкую частку — 5–10% — заплаціць са свайго бюджэту па сабекошце», — сказаў ён. На думку віцэ-прэм’ера, гэта нармальна, апраўдана, ва ўсім свеце так адбываецца, таму нічога неадэкватнага тут няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула