БЕЛ Ł РУС

На мітынг 24 снежня ў Маскве праз інтэрнэт сабрана 100 тысяч даляраў

21.12.2011 / 22:39

38 тыс. чалавек пацвердзілі свой удзел у акцыі.

Арганізатары мітынгу, які пройдзе ў суботу на праспекце Акадэміка Сахарава ў Маскве, змаглі сабраць больш за тры мільёны расійскіх рублёў (100 тысяч даляраў) праз інтэрнэт-сэрвісы на тэхнічнае аснашчэнне акцыі.

Пра гэта ў сераду паведаміў у сваім мікраблогу Twitter вядомы расійскі інтэрнэт-дзеяч Антон Носік.

Менавіта гэтую суму арганізатары акцыі першапачаткова і планавалі сабраць.

У нядзелю Сяргей Пархоменка растлумачыў у сваім ЖЖ, на якія мэты пойдуць атрыманыя сродкі:
на сцэну для выступленняў, магутны гук, святло, дадатковыя экраны, надзейную сувязь у ходзе мітынгу, мінімальныя «выгоды» (прыбіральні і гэтак далей), а таксама трансляцыю мітынгу па інтэрнэт-каналах на ўсю Расію, для чаго неабходна падлучэнне да высакахуткаснага інтэрнэту «па паветры».

Тады ж было абвешчана аб адкрыцці электроннага кашалька. Адказнай за кашалёк прызначылі вядомую журналістку Вольгу Раманаву. Яна абяцала выкладаць у «сеціва» інфармацыю аб пераведзеных сродках і выдатках.

На гэты момант больш за 38 тысяч чалавек пацвердзілі ў інтэрнэце свой удзел у мітынгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула