БЕЛ Ł РУС

МЗС не каментуе інфармацыю пра захоп у закладнікі віцэ-консула беларускага пасольства ў Каракасе

22.12.2011 / 10:49

У МЗС Беларусі адмовіліся каментаваць інфармацыю пра выкраданне віцэ-консула беларускага пасольства ў Каракасе, якую распаўсюдзілі венесуэльскія СМІ.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных заявіў БелаПАН: «Арганізацыя бяспекі супрацоўнікаў беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой мае найвышэйшы прыярытэт. Інфармацыя па гэтай тэме носіць закрыты службовы характар. З-за відавочных прычын мы не будзем каментаваць гэтыя пытанні».

Інцыдэнт адбыўся 16 снежня прыблізна ў 22.00 каля аднаго з супермаркетаў у раёне Санта-Эдувіхіс на поўначы горада, піша noticierodigital.com.

Група ўзброеных злачынцаў на двух аўтамабілях заблакавала машыну дыпламата і выкрала яго, запатрабаваўшы грошы пад пагрозай смерці. Падчас паліцэйскай аперацыі віцэ-консул быў знойдзены за 12 км ад месца выкрадання, у раёне Эль-Параіса ў заходняй частцы Каракаса, у 2.30.

Называецца імя дыпламата, але зразумець, пра каго ідзе размова, немагчыма: Aleksamdr Anekcahap Wkatynob Shakcahap. Tut.by са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што быў выкрадзены консул Аляксандр Шкатулаў.

Дыпламат быў вызвалены пасля атрымання злачынцамі выкупу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула