БЕЛ Ł РУС

Бураўкін, афрыканцы, Ева Вежнавец і «турэмны» Някляеў

22.12.2011 / 23:03

ЮУ

Выйшаў 55-ы нумар часопіса «Дзеяслоў»

Ад вершаў Генадзя Бураўкіна да апавяданняў афрыканскіх літаратараў: 55-ы «Дзеяслоў» надзвычай разнастайны.

У ім можна цалкам прачытаць новую паэму Уладзіміра Някляева «Турма», а таксама вершы Таццяны Беланогай і новы раман Алеся Пашкевіча. Асобны раздзел свежага «Дзеяслова» займае перакладная літаратура Афрыкі, з інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет»: усё, што вы хацелі ведаць пра літаратуру «чорнага» кантынента — ад вершаў да апавядання і казак.

Таксама ў нумары:

Андрэй Масквін гутарыць з паэтам Алесем Чобатам,

Леанід Галубовіч піша пра Алеся Каско,

рэцэнзіі на творы Макса Шчура і Віктара Ледзянёва.

І ў якасці прыемных дадаткаў — калектыўная электронная паэма «Буслан і Жабміла» і дыск песняў Таццяны Беланогай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула