БЕЛ Ł РУС

Амбасада Германіі ўводзіць электронны запіс для падачы дакументаў на візу

22.12.2011 / 20:27

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі ўводзіць папярэдні электронны запіс для падачы дакументаў на візу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

"Паводле інфармацыі пасольства ФРГ, з 10 студзеня 2012 года для падачы візавых хадайніцтваў уводзіцца электронная сістэма папярэдняга запісу праз вэб-сайт www.minsk.diplo.de", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула