БЕЛ Ł РУС

На Каляды і Новы год ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы

23.12.2011 / 12:53

У сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі ў мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. П

Пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца вуліцы блізу месцаў правядзення мерапрыемстваў з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку дзяцей. Інспектары дарожна-патрульнай службы (ДПС) нададуць асаблівую ўвагу кантролю за фізічным станам вадзіцеляў і пешаходаў, выкананню хуткасных рэжымаў і правілаў манеўравання.

Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС арганізуюць адпрацоўку Лідскага, Смаргонскага і Мінскага раёнаў, а таксама Гомеля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула