БЕЛ Ł РУС

Айцец Пётра Рудкоўскі наведаў у калоніі палітвязня Эдуарда Лобава

23.12.2011 / 23:52

Святар, дамініканін айцец Пётра Рудкоўскі 22 снежня наведаў у Івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы» палітвязня, маладафронтаўца Эдуарда Лобава

Паводле словаў святара, Эдуард Лобаў пачуваецца не вельмі добра, «трошкі прыгнечана». Пётра Рудкоўскі цэлебраваў святую Імшу ў кабінеце аднаго з начальнікаў калоніі. Палітвязень паспавядаўся і прыняў святую камунію.

Святар распавёў таксама, што паразмаўляць з Эдуардам Лобавым не было магчымасці, паколькі, згодна з правіламі калоніі, з імі ўвесь час прысутнічаў ахоўнік.

***

Эдуард Лобаў і ягоны паплечнік, кіраўнік «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч сёлета былі асуджаныя на 4 і 2 гады турмы адпаведна, нібыта за хуліганства. Маладафронтаўцы сваёй віны не прызнаюць і заяўляюць, што іхняе зняволенне — правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 году.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула