БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбыў Дзед Мароз

24.12.2011 / 09:41

Пасяліўся ён у Парку Горкага і будзе там жыць да 8 студзеня.

23 снежня Дзел Мароз і Снягурачка прыбылі ў свой зімовы домік у сталічным парку імя Горкага.
І тут жа выстраілася чарга маленькіх мінчан, якія жадалі пазнаёміцца з казачнымі персанажамі. Дзеці расказвалі гасцям пра свае добрыя справы і дзяліліся тым, якія падарункі хацелі б знайсці пад ёлкай.

Як паведамілі ў дырэкцыі парку, Дзед Мароз і Снягурачка будуць чакаць дзяцей у сваёй хатцы да 8 студзеня.

Па выхадных днях — з 10.00 да 18.30, па будных днях — з 10.00 да 15.00 і з 16.00 да 20.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула