БЕЛ Ł РУС

На Шэсці Дзядоў Марозаў у Мінску быў затрыманы фатограф Сяргей Шэлег — фота

24.12.2011 / 16:08

Па словах відавочцаў, ён папрасіў намесніка начальніка РУУС не хаміць, а размаўляць спакойна.

Па словах відавочцаў, Сяргей, як і іншыя фатографы, займаўся сваёй працай — здымаў мерапрыемства.
Да яго падышоў
невядомы мужчына, які на падвышаных танах і з нецэнзурнай лексікай пачаў «наязджаць» на фатографа, бо той, маўляў, паставіў свой ​​заплечнік на праезную частку.

Сяргей папрасіў перавесці размову ў спакойны тон і не грубіяніць.

«Невядомым мужчынам» апынуўся даволі вядомы Максім Грышчанка — маёр (намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС).

Шэлега адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

***

Калегі Сяргея зазначаюць, што яго выпусцілі з пастарунка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула